Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За апошнія суткі ад COVID-19 у Польшчы памерлі 13 чалавек

12.09.2020 14:04
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Малапольскім, Паморскім і Сілезскім ваяводствах. Найменшая - у Падляскім.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 603 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. За апошнія суткі ад COVID-19 памерлі 13 чалавек. Выздаравелі 877 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксавана ў Малапольскім (93), Паморскім (79) і Сілезскім (72) ваяводствах. Найменшая - у Падляскім ваяводстве (5).

Міністэрства аховы здароўя таксама паведамляе, што ў большасці пацыентаў, якія памерлі былі таксама іншыя хранічныя захворванні.

Ведамства таксама паведаміла, што за апошнія суткі была праведзеныя больш за 21 тысяча тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 73 650 заражэнняў каранавірусам. Памерлі 2 182 пацыентаў, 59 725 чалавек выздаравелі.

аз