Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідар Аб’яднаных правых сілаў уключыўся ў акцыю «StopFurChallenge»

12.09.2020 15:15
Яраслаў Качыньскі хоча, каб Сейм разгледзеў законапраект па ахове жывёлы на наступным паседжанні.
Яраслаў Качыньскі PAP/Radek Pietruszka

Старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” у сэрвісе „ЦікТок” падтрымаў акцыю „StopFurChallenge”. „Гэты закон патрэбны жывёле і людзям, асабліва добрым людзям”, - сказаў Яраслаў Качыньскі(Jarosław Kaczyński).

Акцыю „StopFurChallenge”, ініцыяваў Моладзевы форум „Права й справядлівасці”.

- Гэта патрэбнае. У гэтай сферы адбываецца шмат дрэннага і таму мы павінны гэта прадухіліць. Кожны добры чалавек павінен падтрымаць гэты закон.

Праект новых стандартаў аховы жывёлы прадугледжвае забарону вырошчвання пушной жывёлы і абмежаванне рытуальнага забою, а таксама абмежаванне магчымасці ўтрымання жывёлы на прывязцы і змены ў працы прытулкаў для жывёлы.

Паводле аўтараў, мэта законапраекту – лепшая абарона жывёлы і выраўніванне стандартаў польскага права ў параўнанні з законамі заходніх краін.

Кіроўная партыя хоча, каб законапраект абмяркоўваўся Сеймам на наступным паседжанні, то бок на наступным тыдні.

аз