Старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” у сэрвісе „ЦікТок” падтрымаў акцыю „StopFurChallenge”. „Гэты закон патрэбны жывёле і людзям, асабліва добрым людзям”, - сказаў Яраслаў Качыньскі(Jarosław Kaczyński).
Акцыю „StopFurChallenge”, ініцыяваў Моладзевы форум „Права й справядлівасці”.
- Гэта патрэбнае. У гэтай сферы адбываецца шмат дрэннага і таму мы павінны гэта прадухіліць. Кожны добры чалавек павінен падтрымаць гэты закон.
Праект новых стандартаў аховы жывёлы прадугледжвае забарону вырошчвання пушной жывёлы і абмежаванне рытуальнага забою, а таксама абмежаванне магчымасці ўтрымання жывёлы на прывязцы і змены ў працы прытулкаў для жывёлы.
Паводле аўтараў, мэта законапраекту – лепшая абарона жывёлы і выраўніванне стандартаў польскага права ў параўнанні з законамі заходніх краін.
Кіроўная партыя хоча, каб законапраект абмяркоўваўся Сеймам на наступным паседжанні, то бок на наступным тыдні.
аз