Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія знакавыя будынкі у беларускіх нацыянальных колерах

12.09.2020 21:28
Акцыя #lightforbelarus будзе працягвацца ў суботу і нядзелю. 
Шчэцінская філармонія PAP/Marcin Bielecki

Будынак філармоніі ў Шчэціне, асветлены нацыянальнымі фарбамі Беларусі ў рамках акцыі #ligtforbelarus («Святло для Беларусі»). У ейных рамках будынкі культурных установаў асвятлілі свае фасады колерамі гістарычнага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.

Акцыя будзе працягвацца ў суботу і нядзелю. Кампанія #lightforbelarus мае сусветны маштаб. Яе арганізатары: Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Інстытут Адама Міцкевіча і Нацыянальны цэнтр культуры спадзяюцца перш за ўсё на шырокі водгук устаноў і суайчыннікаў у Польшчы.

Да акцыі далучыўся, між іншым, Каралеўскі замак у Варшаве. Аўтар інсталяцыі Леслаў Кшэўскі кажа, што асвятленне Каралеўскага замку – гэта асаблівы праяў салідарнасці з беларусамі:

-Беларусы і беларускі ўжо больш за 30 дзён змагаюцца, каб іх галасы былі справядліва палічаныя, каб выбары былі выбарамі. Іх б'юць, арыштоўваюць, некаторыя памерлі менавіта за гэтыя колеры: бел-чырвона-белыя. Мы хочам ім сказаць, што мы – з імі.

Удзел у акцыі прымае каля 90 будынкаў у Польшчы.

Здымкі будынкаў будуць дадавацца.


Каралеўскі замэк на Вавелі Каралеўскі замэк на Вавелі