Падляская опера і філармонія, а таксама філармонія ў Шчэціне далучыліся да акцыі «Святло для Беларусі» (#lightsforBelarus). Будынкі гэтых устаноў былі падсветленыя беларускімі нацыянальнымі колерамі – бел-чырвона-белымі.
Акцыя працягваецца ў суботу ды ў нядзелю. Сёння вечарам фасады выбраных будынкаў устаноў культуры ды дзяржаўных аб’ектаў зноў загарацца колерамі Незалежнай Беларусі. Акцыя адбываецца не толькі ў Польшчы, але таксама ў Грузіі ды Украіне.
Дырэктар Філармоніі імя Мечыслава Карловіча ў Шчэціне Дарота Сэрва адзначае, што Беларусі патрэбная падтрымка ў рамках еўрапейскай салідарнасці ад бліжэйшых суседзяў, у тым ліку Польшчы.
- Мы жывем у Еўропе, якая з’яўляецца моцнай супольнасцю. На маю думку, усе, хто не спраўляецца з цяжкасцямі, хто ўцягнуты ў канфлікты, чакае падтрымкі ў рамках дэмакратычных працэдур з боку Еўропы. Тым, хто выходзіць на дэманстрацыі, паказваючы таксама сваю бяссільнасць, патрабуе нашай салідарнасці і падтрымкі ад бліжэйшых суседзяў, ад Польшчы.
Светлавыя інсталяцыі паявіліся, у прыватнасці, на будынках у Лодзі, Гданьску, Беластоку, Варшаве ды Кракаве.
нг