Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рукі прэч ад Беларусі! - у Варшаве беларусы пратэставалі супраць сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

13.09.2020 17:00
Каля пасольства Расійскай Федэрацы сабралася пад сотню чалавек з бель-чырвона-белымі сцягамі і з Пагоняй.
Пікет пад расейскай амбасадайфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі

Напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, у Варшаве прайшоў пікет пад назвай «Рукі прэч ад Беларусі». Каля пасольства Расійскай Федэрацыі сабралася пад сотню чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і з Пагоняй.

Беларусы, якія знаходзяцца ў польскай сталіцы выступілі супраць умяшальніцтва Расіі ў справы Беларусі і супраць любых перамоваў паміж Пуціным і Лукашэнкам. На пікеце прысутнічалі таксама чальцы Каардынацыйнай рады, якія апынуліся за мяжой: Іван Краўцоў, Антон Раднянкоў і Вольга Кавалькова:

- Тое, што адбываецца зараз, гэта яшчэ адзін крок да таго, каб наш суверэнітэт і незалежнасць Беларусі не значылі для нашай краіны нічога. Большасць беларусаў патрабуе: ніякіх перамоваў з чалавекам, які не прадстаўляе беларускага народу, які 26 хадоў гандлюе нашай незалежнасцю.

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі пройдзе заўтра ў Сочы. Гэта чарговы візіт прадстаўніка беларускай улады ў краіне-суседцы на працягу апошніх дзён. Нядаўна ў Маскву з’ездзіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Мэта візітаў не агучваецца, аднак многія лічаць, што гэта спроба знішчыць суверэнітэт Беларусі.

аев