Раніцай польскі Сейм аднавіў паседжанне. На чацвер запланавана другое чытанне праекта паправак у Закона «Аб ахове жывёл». Яго падрыхтавалі актывісты Моладзевага форуму партыі «Права і справядлівасць» пры моцнай падтрымцы кіраўніка партыі Яраслава Качыньскага.
Прапанаваныя змены атрымалі назву «Пяцёрка для жывёл». Гэта пакет паправак у закон, які прадугледжвае забарону на развядзенне пушных жывёла і абмежаванне рытуальнага забою, а таксама абмежаванне магчымасці ўтрымання жывёл на ланцугу, яшчэ змены ў дзейнасць прытулкаў для жывёл, якія, згодна з прапанаванымі зменамі, змогуць заснаваць толькі органы мясцовага самакіравання і грамадскія арганізацыі.
Камітэт па сельскай гаспадарцы Сейма пасля сямігадзіннага пасяджэння, якое пачалося ўвечары ў сераду і скончылася раніцай у чацвер, падтрымаў прапанову Сейма прыняць папраўкі ў Закон «Аб ахове жывёл».
юл