Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі парламент разглядае законапраект у абарону жывёл

17.09.2020 12:06
Дакумент прайшоў першае чытанне ды разгляд у парламенцкай камісіі па справах сельскай гаспадаркі.
Дэбаты ў Сэйме пра папраўкі ў Закон "Аб ахове жылёл"PAP/Marcin Obara

Раніцай польскі Сейм аднавіў паседжанне. На чацвер запланавана другое чытанне праекта паправак у Закона «Аб ахове жывёл». Яго падрыхтавалі актывісты Моладзевага форуму партыі «Права і справядлівасць» пры моцнай падтрымцы кіраўніка партыі Яраслава Качыньскага.

Прапанаваныя змены атрымалі назву «Пяцёрка для жывёл». Гэта пакет паправак у закон, які прадугледжвае забарону на развядзенне пушных жывёла і абмежаванне рытуальнага забою, а таксама абмежаванне магчымасці ўтрымання жывёл на ланцугу, яшчэ змены ў дзейнасць прытулкаў для жывёл, якія, згодна з прапанаванымі зменамі, змогуць заснаваць толькі органы мясцовага самакіравання і грамадскія арганізацыі.

Камітэт па сельскай гаспадарцы Сейма пасля сямігадзіннага пасяджэння, якое пачалося ўвечары ў сераду і скончылася раніцай у чацвер, падтрымаў прапанову Сейма прыняць папраўкі ў Закон «Аб ахове жывёл».

юл