Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

81 год таму СССР напаў на Польшчу

17.09.2020 12:03
Польскі гісторык: Наш голас сёння па гэтай тэме слаба гучыць на Захадзе.
ілюстраційне фотоRibbentrop-Mołotow.

Веды пра падзеі 17 верасня 1939 года не даходзяць да шырокай грамадскасці на Захадзе. Там вельмі моцная расейская прапаганда. Голас Польшчы не чутны, сказаў гісторык Мацей Расаляк Польскаму радыё. Таксама адмысловец негатыўна ацаніў шанцы Польшчы самастойна пераламаць хаду вераснёўскай кампаніі, называючы іх мінімальнымі.

- Адзінай польскай атакай стала бітва пры Бзуры, але і яна хутка была перапынена. Польскія войскі групаваліся ў Люблінскім ваяводстве і ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы. Аднак яны былі сфармаваныя з разбітых атрадаў. Камандаванне хацела заняць так званы «Румынскі плацдарм», і адвесці войскі ў паўднёва-ўсходнія раёны Польшчы, каб бараніцца там да нападу саюзнікаў на Захадзе.

Дапамога з Захаду не прыйшла, затое 81 год таму, 17 верасня 1939 года, адбыўся савецкі напад на Польшчу. Чырвоная армія ўварвалася ва ўсходнія тэрыторыі польскай дзяржавы краіны. Такім чынам, былі рэалізаваныя палажэнні сакрэтнага пратакола да пакту Рыбентропа-Молатава, у якім Германія і СССР падзялілі паміж сабой сферы ўплыву ў Еўропе.

юл