Студэнтаў медыцынскіх ВНУ правераць на наяўнасць каранавіруса. Будзе выкарыстаны новы метад, падрыхтаваны польскімі навукоўцамі, паведаміла Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі раніцай.
З аднаго боку, гэта абарона студэнтаў і пацыентаў, з іншага – гэта будзе навуковае даследаванне, якое дазволіць эфектыўна праводзіць тэсты на Covid-19 у будучыні, – сказала прафесар Агнешка Добжынь з Інстытута Марцэля Нэнцкага Польскай акадэміі навук:
-Несумненна каранавірус з’яўляецца вельмі сур’ёзнай пагрозай. Мы павінны адказаць на гэтую пагрозу і пачынаем ад тэставання студэнтаў медыцыны. Яна маюць непасрэдны кантакт з асобамі, якія маюць хранічныя захворванні.
150 000 студэнтаў можна будзе праверыць, выкарыстоўваючы толькі каля 15 000 тэстаў, распрацаваных у польскіх лабараторыях. Такі метад таксама можа быць выкарыстаны ў будучыні, калі будуць вялікія ўспышкі каранавіруса.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 757 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. З учорашняга дня памерлі 17 чалавек, 587 вылечыліся.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 77 328 інфекцый. Усяго памерла 2270 інфіцыраваных і 63312 чалавек выздаравелі.
ав