Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сутачная колькасць новых каранавірусных інфекцый у Польшчы перавысіла тысячу

19.09.2020 12:45
Агулам 1 тысяча 977 пацыентаў знаходзяцца ў шпіталях з дыягназам COVID-19, у тым ліку 83 чалавекі – пад штучнай вентыляцыяй лёгкіх.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1 002 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Гэта рэкордны сутачны рост колькасці інфекцый. З учорашняга дня памерлі 12 чалавек, а 549 вылечыліся.

Найбольш новых інфекцый было пацверджана ў Малапольскім (149), Люблінскім (122), Паморскім (96), Вялікапольскім (94), Мазавецкім (88) і Ніжнесілезскім (83) ваяводствах. 24 новыя інфекцыі былі выяўленыя ў Падляшскім ваяводстве.

У выніку каранавіруснай інфекцыі за суткі шпіталізаваныя былі 52 пацыенты. Агулам 1 тысяча 977 пацыентаў знаходзяцца ў шпіталях з дыягназам COVID-19, у тым ліку 83 чалавекі – пад штучнай вентыляцыяй лёгкіх.

На каранціне знаходзяцца на 7 334 чалавекі больш, чым учора, то бок агулам 118 тысяч 864 чалавекі, а пад эпідэміялагічным наглядам 11 тысяч 494 чалавекі, то бок на 1 тысячу 392 чалавекі больш, чым учора.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 78 тысяч 330 каранавірусных інфекцый. Усяго памерлі 2 тысячы 282 чалавекі, а 63 тысяч 861 чалавек выздаравеў.

аз