Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Матэвуш Маравецкі: Улады Беларусі выкарыстоўваюць дзяцей у якасці палітычных закладнікаў

19.09.2020 14:31
Прэм’ер Польшчы пракаментараваў справу затрымання ў прытулку 6-гадовага сына актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. PAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі шакаваны тым, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць дзяцей у якасці палітычных закладнікаў. Пра гэта кіраўнік польскага ўрада напісаў у сацсетках, каментуючы ўтрыманне ў прытулку 6-гадовага сына актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця.

Сын актывістаў Арцём ад 17 верасня знаходзіўся ў прытулку Фрунзенскага раёна Мінску. Як расказала «Свабодзе» Алена Лазарчык, 17 верасня пад вечар яе затрымалі ў Мінску нібыта «для высвятлення асобы». Яна кажа, што ў яе адразу ж забралі тэлефон, завезлі ў міліцэйскі пастарунак у раёне Акадэміі навук і пратрымалі там амаль да 11 гадзіны вечара. Паводле Лазарчык, яе ні ў чым не абвінавачвалі і ніякіх пратаколаў не складалі.

Пасля таго як у патрэбны час — да 18.00 — маці не забрала дзіця са школы, педагогі выклікалі органы апекі, і Арцёма павезлі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Фрунзенскага раёну. Ні бацьку, ні паўналетняй сястры Марыне, ні бабулі Арцёма са школы не патэлефанавалі, хоць педагогі мелі іх кантактную інфармацыю, кажа Алена Лазарчык.

У чэрвені Алену Лазарчык затрымлівалі па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, калі напярэдадні ўжо быў затрыманы і яе муж — актывіст Сяргей Мацкойць. Тады ёй далі 12 содняў арышту, але праз тры дні рэшту прысуду замянілі на штраф.
Як паведамляюць беларускія карыстальнікі інтэрнэту ў Тэлеграм, маленькага Арцыёма канчаткова выпусцілі з цэнтра і перадалі яго бацькам.

аз