Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр культуры пра ротмістра Пілецкага: Адзін з найвялікшых герояў у гісторыі свету

19.09.2020 20:31
80 гадоў таму Вітальд Пілецкі дабравольцам адправіўся ў канцлагер „Аўшвіц”, дзе стварыў падпольную арганізацыю.
  1901-1948.
Вітальд Пілецкі 1901-1948.Аўтар: Невядомы nieznany, kolor: old photos in color — T.Bór Komorowski "Armia podziemna" Warsaw 1990, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29744046

„80 гадоў таму пачалася місія Вітальда Пілецкага, падчас якой ён дабравольцам адправіўся ў нямецкі канцлагер у Асвенцыме, стварыў там рух супраціву і напісаў справаздачу аб Галакосце”, - нагадаў у Твітэры намеснік прэм'ера, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі(Piotr Gliński).

„Мы абавязаны нагадаць пра заслугі аднаго з найвялікшых герояў у гісторыі свету”, - дадаў віцэ-прэм’ер.

Вітальд Пілецкі праславіўся тым, што дабравольцам адправіўся ў канцлагер „Аўшвіц”, дзе стварыў падпольную арганізацыю. Ён першы перадаў на волю інфармацыю аб нацысцкіх злачынствах у канцлагеры, аказваў дапамогу вязням, арганізаваў некалькі ўцёкаў. Пасля таго, як Вітальд Пілецкі сам уцёк з канцлагеру, ён змагаўся ў Варшаўскім паўстанні. Пасля вайны ротмістр быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі і расстраляны 25 траўня 1948 года ў варшаўскай турме на вуліцы Ракавецкай.

Жыццё Пілецкага цесна звязана з Беларуссю. Перад вайной ён жыў у маёнтку Сукурчы пад Лідай. Тут нарадзіліся яго дзеці. На жаль, сёння ад маёнтку Пілецкіх не засталося нават слядоў.

аз