Від на Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain
Сёння вуліцамі Варшавы пройдзе Марш у абарону жыцця і сям'і. Яго лозунг: „Давайце абаронім сям'ю разам”.
Арганізатары шэсця з Цэнтра жыцця і сям'і адзначаюць, што мерапрыемства - гэта магчымасць прадэманстраваць прыхільнасць да сямейных каштоўнасцей, сужонства, а таксама абарону жыцця чалавека.
Важнасць сям'і падкрэслівае журналіст Гжэгаж Гурны(Grzegorz Górny):
- Без сям’і свет не мае будучыні. Польшча і мы – таксама. Тым часам сям’ю атакуюць у свеце найбольш заўзята. У гэткай сітуацыі варта паказаць, што мы гатовыя яе абараняць.
Марш у абарону жыцця і сям'і пачнецца а 12.00 (паводле польскага часу). А 13.00 у базыліцы Святога Крыжа будзе служыцца набажэнства. Затым айцец Дамінік Хмялеўскі(Dominik Chmielewski) выступіць з дакладам.
аз