Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве прайшлі традыцыйныя Прэзідэнцкія дажынкі

20.09.2020 15:21
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлетняе мерапрыемства адбылося перад Прэзідэнцкім палацам.
     .
У Варшаве прайшлі традыцыйныя Прэзідэнцкія дажынкі.PAP/Mateusz Marek

Падчас традыцыйных Прэзідэнцкіх дажынак Анджэй Дуда падзякаваў фермерам за іх працу. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з пандэміяй каранавіруса, сёлетняе святкаванне прайшло ў Варшаве, перад Прэзідэнцкім палацам.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што сёлета фермеры і вытворцы прадуктаў харчавання заслугоўваюць асаблівай падзякі:

- Гэта не толькі традыцыя свята ўраджаю, і што фермеры задаволеныя ўраджаем. Гэта таксама традыцыя прэзідэнта падзякаваць фермерам за іх працу. Асабліва сёлета ўсё польскае грамадства зразумела, што праца фермераў вельмі важная.  

Раней кардынал Казімеж Ныч (Kazimierz Nycz) падчас літургіі заявіў, што фермерам асаблівым чынам павінны падзякаваць жыхары гарадоў і тыя, хто не апрацоўвае зямлі.

Пасля заканчэння набажэнства прэзідэнцкая пара прайшла ва ўрачыстым шэсці на месца святкавання, то бок перад Прэзідэнцкі палац.

аз