Еўрасаюз не павінен паводзіць сябе як страус, які хавае галаву ў пясок, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшча Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski). Паводле палітыка, санкцыі будуць сведчыць аб адказнай знешняй палітыцы Еўрасаюза:
- Сёння мы заклікаем Еўрасаюз прыняць адказныя крокі ў дачыненні да Беларусі. Перш за ўсё гаворка ідзе пра санкцыі, якія будуць мець большае значэнне і пакажуць, што Еўрасаюз здольны рэагаваць на сітуацыю ва Усходняй Еўропе, а не паводзіць сябе як страус, які хавае галаву ў пясок.
Сёння пытанне санкцыяў супраць Беларусі абмяркуюць міністры замежных спраў ЕС. У сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краінаў-членаў Еўрасаюза ў Бруселі прымае ўдзел таксама міністр Збігнеў Рау.
аз