Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Працягваюцца пратэсты супраць рашэння КС па пытанні абортаў

27.10.2020 14:40
Масавыя акцыі пратэсту супраць узмацнення жорсткасці закона аб абортах пачаліся ў чацвер.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/niekverlaan/CC0 Creative Commons

Каля сейму (ніжэйшая палата парламенту) адбыўся пратэст супраць рашэння Канстытуцыйнага суду аб абортах. Гэта чарговая дэманстрацыя пратэсту ў апошнія дні.

У аўторак так званая жаночая забастоўка ў Варшаве апублікавала ў сацыяльных сетках зварот да людзей, якія знаходзяцца ў сталіцы і выступаюць супраць пастановы Канстытуцыйнага суду, прыйсці на пратэст. Перад сеймам сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторыя дэманстранты перакрылі ўваход у парламент. Паліцыя стрымлівала прысутных, каб дэманстранты не набліжаліся да парламента.

Шматтысячныя пратэсты супраць узмацнення жорсткасці закона аб абортах працягваюцца з чацвярга. Гэта вынік пастановы Канстытуцыйнага суду, у якой гаварылася, што палажэнне, якое дазваляе, згодна законам 1993 года, перарыванне цяжарнасці ў выпадку сур’ёзнай паталогіі развіцця плоду або невылечнай хваробы, якая пагражае жыццю, не адпавядае канстытуцыі.

Польскае агенцтва друку/нг