Польшча атрымае мільярд еўра ў рамках праграмы ЕС на падтрымку працоўных месцаў у сувязі з пандэміяй. Гэта першы транш сумы, выдзелены Еўрапейскай камісіяй на гэтыя мэты.
Польшча, Італія і Іспанія - першыя краіны, якія атрымалі падтрымку ў рамках праграмы SURE ЕС. Еўрапейская камісія сёння прыняла рашэнне выплаціць гэтым краінам 17 мільярдаў еўра фінансавай падтрымкі. Італія атрымала 10 мільярдаў, Іспанія 6 і Польшча 1 мільярд. Пасля завяршэння ўсіх плацяжоў у рамках SURE Італія атрымае ў суме 27,4 млрд. еўра, Іспанія - 21,3 млрд. еўра, а Польшча - 11,2 млрд. еўра.
Праграма SURE - гэта танныя пазыкі для фінансавання нацыянальных сістэм падтрымання занятасці падчас прастою. Грошы на рэалізацыю ініцыятывы пазычаюць інстытуты ЕС на фінансавых рынках пад гарантыі ўсіх дзяржаў-членаў. Гэтая праграма з'яўляецца адным з трох кампанентаў плана эканамічнага выратавання на суму 540 млрд. еўра.
ПР/нг