На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адкрылкі часовы шпіталь для пацыентаў з дыягназам Covid-19. Стадыён наведалі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.
У незвычайнай медыцынскай установе адначасова змогуць прайсці лячэнне 1200 чалавек. Ужо да прыёму пацыентаў падрыхтаваныя 300 бальнічных ложкаў. На працягу тыдня іх будзе 500. Увесь гэты час працягваецца падрыхтоўка персаналу. Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што яго ўрад рыхтуецца да песімістычнага сцэнары развіцця эпідэміі:
-Таму часовы шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве быў прафесійна арганізавана цягам кароткага часу.
Шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве быў створаны цягам 12 дзён.
Такія ўстановы паступова зʼявяцца ў сталіцы кожнага з 16 ваяводстваў Польшчы. У агульнай складанасці ў часовых лякарнях будзе 10 тысяч ложкаў для пацыентаў з Covid-19.
IAR/эж