Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 21629 новых выпадках каранавіруса Sars-Cov-2. З учорашняга дня памерлі 202 пацыента з гэтай хваробай памерлі. Прэсавы сакратар Калегіі сямейных лекараў Польшчы Міхал Суткоўскі паведаміў у эфіры тэлеканалу TVP info, што распаўсюд эпідэміі ў значнай большай ступені залежыць не ад біялогіі віруса, але ад нашых паводзінаў:
-Не хадзіце без дай на то патрэбы ў крамы, у першую чаргу кажу гэта пенсіянерам. Памятайма пра сродкі дэзынфекцыі, пра маскі. Абавязковым чынам выконваем гэтыя парады. Гэта самае галоўнае, бо 2/3 выпадкаў заражэння – наступствы сацыяльных кантактаў, а 10% – біялагічныя ўласцівасці віруса.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, і на поўдні краіны ў Вялікапольшчы – больш за 3 тысячы ў кожным з гэтых ваяводстваў.
IAR/эж