Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зарэгістравана 21 897 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы памерлі 280 пацыентаў.
Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў у эфіры тэлеканалу TVP Info, што павелічэнне колькасці інфіцыраваных прыкладнага на 300 чалавек выклікае «вельмі асцярожны аптымізм». Чыноўнік дадаў, што меншая колькасць тэстаў можа азначаць нязначнае паляпшэнне сітуацыі:
-Калі змяншаецца колькасць людзей, якім прызначаны тэсты – гэта добрая навіна. Лекары першага канатку не бачаць патрэбы кіраваць на тэсты большую колькасць людзей, а гэта можна азначаць меншую колькасць носьбітаў віруса.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў каранавіруса зафіксавана ў цэнтральным – Мазавецкім ваяводстве – больш за тры тысячы хворых. З пачатку эпідэміі ад Covid-19 памерлі 5631 жыхар Польшчы.
IAR/эж