З суботы 31 кастрычніка да панядзелка 2 лістапада на тэрыторыі Польшчы зачынены ўсе могілкі. Гэта вялікая праблема для гандляроў кветак і знічак. Калі свечкі яшчэ можна будзе прадаць пазней, то прадаўцы хрызантэм ужо пачынаюць падлічваць страты, – кажа адзін з іх, што працуе каля Ракавіцкіх могілак у Кракаве:
-Калі хтосьці хоча прадаваць, то трэба замовіць тавар у чэрвені. Садоўнік павінен яго пасадзіць у красавіку. Толькі цяпер усе атрымліваюць прыбытак за сваю гадавую працу. На жаль, увесь тавар аплачаны, я гэтыя грошы выдаткаваў.
Прэсавы сакратар урада Пётр Мюлер заявіў, што завяршаецца распрацоўка прынцыпаў дапамогі тым галінам, якія пацярпелі ў выніку трохдзённага закрыцця могілак. Тэме кампенсацыі для прадпрымальнікаў, якія працуюць побач з могілкамі, будзе прысвечана пасяджэнне ўрадавай групы антыкрызіснага кіравання.
IAR/эж