Беларуская Служба

Польшча спросціць працаўладкаванне для замежных медыкаў

17.11.2020 15:31
На фоне другой хвалі эпідэміі каранавіруса ў Польшчы абвастрылася праблема недахопу кадраў у сістэме аховы здароўя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/theskaman306

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык у эфіры Польскага радыё Уроцлаў, выказаўся, у прыватнасці, аб дзеяннях, якія тычацца барацьбы з эпідэміяй каранавірус.

Польскія ВНУ павялічваюць колькасць месцаў на медыцынскіх факультэтах, але пакуль будучыя лекары атрымаюць адукацыю, пройдзе працяглы час. Таму неабходна рэагаваць ужо зараз, лічыць Міхал Дворчык:

-Мы хочам аблегчыць прыход у Польшчу медыцынскім работнікам з краін, якія не ўваходзяць Еўрапейскі Звяз. Адпаведныя прапановы прапановы заўтра будуць перададзеныя ў Сейм. Мы разлічваем на значнае адкрыццё польскага рынку працы рынку для медыцыцнскіх працаўнікоў з краінаў, якія не належаць да ЕЗ.

На фоне другой хвалі эпідэміі каранавіруса ў Польшчы абвастрылася праблема недахопу кадраў у сістэме аховы здароўя.

IAR/эж