X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ўручыць узнагароды «Захавальнік нацыянальнай памяці»

25.11.2020 15:12
У папярэднія гады званне «Захавальнік нацыянальнай памяці» было прысуджана Леху Качыньскаму, Саюзу палякаў на Беларусі, а таксама таварыству «Мемарыял».
Узнагароды «Захавальнік нацыянальнай памяці» Foto: Mariusz Gaczynski/East News

Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП) прысудзіў гэту ўзнагароду ўжо ў 19 раз. Праз эпідэмію каранавіруса прайшла не як штогод у Каралеўскім замку ў Варшаве, а ў адукацыйным цэнтры Інстытуту ў Варшаве. Уурачыстасць транслявалася на канале IPNtv на Youtube.

Сёлета званне «Захавальнік нацыянальнай памяці» атрымалі:

-Казімеж Халева (Kazimierz Cholewa) – дзеяч кракаўскай «Салідарнасці»
-Васіль Ханевіч (Wasyl Haniewicz) – нашчадак сібіракаў, які захоўвае польскую памяць у сібірыскай вёсцы Беласток
- Камітэт памяці ахвяраў лагера смерці Гузэн
-Скульптар Анджэй Пітыньскі (Andrzej Pityński) пасмяротна
-Дзеяч партызанскіх арганізацыі Войцех Зэмбіньскі (Wojciech Ziembiński) пасмяротна

Інстытуту нацыянальнай памяці нагадвае, што ўзнагарода «Захавальнік нацыянальнай памяці» прысуджаецца людзям, а таксама ўстановам, якія асаблівым чынам захоўваюць памяць пра гісторыю Польшчы, тлумачыць прадстаўніца ІНП Барбара Ківала (Barbara Kiwała):

-Узнагарода прызначаецца за актыўны ўдзел ва ўкараненні гісторыі польскага народа ў перыяд з 1939 па 1989 год, а таксама за дзейнасць, якая адпавядае статутным мэтам Інстытуту. Лаўрэатаў вызначае журы пад кіраўніцтвам старшыні Інстытуту, яны атрымоўваюць ганаровае званне «Захавальнік нацыянальнай памяці».

У папярэднія гады званне «Захавальнік нацыянальнай памяці» было прысуджана прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, Сусветнаму саюзу салдат Арміі Краёвай, Саюзу палякаў на Беларусі, а таксама таварыству «Мемарыял».

iar/эж