Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У лістападзе ў Беларусь плануе прыехаць група прадстаўнікоў з федэральнай зямлі Брандэнбург

04.10.2026 11:55
Паездка ў Беларусь павінна стаць своеасаблівым выпрабавальным каменем перад кантактамі з Расіяй.
 .
Аляксандр Фрыдман.t.me/s/Alexander_Friedman

Мэтай паездкі, як адзначае арганізатар праекта, дэпутат ландтага Брандэнбурга ад фракцыі «Саюз Сары Вагенкнехт» Свен Харнаўф, з'яўляецца ажыўленне партнёрскіх сувязяў паміж гарадамі-пабрацімамі Франкфуртам-на-Одэры і Віцебскам, а таксама Мінскам і Патсдамам, паведамляе на сваім канале палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Харнаўф прадстаўляе палітычную сілу, якая выступае за адмену санкцыяў супраць Расіі і супраць ваеннай падтрымкі Украіны.

— Перадвыбарная кампанія «ССВ» на зямельных выбарах у Саксоніі-Анхальт, Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі і Берліне шмат у чым будавалася на антыўкраінскіх наратывах і закліках да нармалізацыі адносін з Расіяй. У Саксоніі-Анхальт партыя пераадолела пяціпрацэнтны барʼер і, хутчэй за ўсё, дапаможа »Альтэрнатыве для Германіі« прыйсці да ўлады ў гэтай зямлі, мяркуе Фрыдман.

У Берліне і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі фракцыя засталася за бортам.

Паездка ў Беларусь павінна стаць своеасаблівым выпрабавальным каменем перад кантактамі з Расіяй, — лічыць Аляксандр Фрыдман. Наступная паездка, паводле слоў Харнаўфа, запланаваная менавіта ў Расію.

яс