Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да канца году можна падаваць заяўкі на конкурс «Польская дыяспара і палякі замежжа 2021»

05.12.2020 12:14
У яго рамках сродкі могуць атрымаць арганізацыі, якія падтрымліваюць палякаў за мяжой.
Jan Dziedziczak
Jan DziedziczakW. Kusiński/PRSA

Да канца года няўрадавыя арганізацыі могуць падаваць заяўкі на гранты ў рамках конкурсу „Польская дыяспара і палякі замежжа 2021”. Арганізатар конкурсу - упаўнаважаны польскага ўрада па справе польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) паведаміў, што сродкі з праграмы могуць атрымаць зарэгістраваныя ў Польшчы арганізацыі, якія падтрымліваюць палякаў і польскія арганізацыі па ўсім свеце.

Міністр Дзядзічак адзначыў, што сёлета заяўкі можна падаваць таксама на рэалізацыю праектаў у новай катэгорыі.

- Гэта зусім новая катэгорыя: клопат пра імідж Польшчы на міжнароднай арэне. Ейная  мэта - супраца з арганізацыямі палякаў за мяжой па прасоўванні і абароне польскіх інтарэсаў за мяжой. Ёсць шмат прапановаў, як змагацца з адмоўнымі антыпольскімі стэрэатыпамі. Паводле мяне, гэта вельмі важнае, як для самой Польшчы, так і палякаў за мяжой.

Бюджэт праграмы складае агулам 50 мільёнаў злотых. На адзін праект можна будзе атрымаць максімум 2 мільёны злотых. Няма абмежаванняў па колькасці праектаў, прапанаваных адной арганізацыяй.

Прапановы можна падаваць праз вэб-сайт: www.polonia.gov.pl.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 26 лютага 2021 года.

аз