Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
За апошнія суткі былі пацверджаныя 12 430 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Памерлі 502 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
Усяго з пачатку эпідэміі ў Польшчы былі выяўленыя 1 054 273 выпадкі захворвання COVID-19. Памерлі 19 861 пацыент.
Найбольш новых выпадкаў заражэння каранавірусам за апошнія суткі было зафіксавана ў Мазавецкім (1574), Сілезскім (1283), Вялікапольскім (1195) і Куяўска-Паморскім (1091) ваяводствах. Найменш у Свентакшыскім (209) ваяводстве.
У Падляскім ваяводстве за апошнія суткі былі выяўленыя 287 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
аз