Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заахвочвае жыхароў краіны прывіцца ад каранавіруса, як толькі паявіцца такая магчымасць. Кожны чалавек, які пройдзе вакцынацыю, абараняе ад захворвання не толькі сябе, але таксама іншых. Гаворка ідзе пра асоб з хранічнымі хваробамі, а таксама пажылых людзей, – адзначыў міністр.
- Такім чынам мы абараняем жыццё блізкіх нам людзей, якія могуць уваходзіць у групу павышанай рызыкі. Малады чалавек, па статыстыцы, хутчэй за ўсё не захварэе цяжкай формай кавіда, але калі ён зробіць прышчэпку, тады агулам не павінен захварэць. І дзякуючы гэтаму не заразіць сваіх бацькоў, сваіх дзядулю і бабулю, не будзе бессімптомным носьбітам хваробы.
Учора польскі ўрад прыняў Нацыянальную праграму вакцынацыі. Згодна праграме, у першую чарговасць прывіты будзе персанал устаноў аховы здароўя. Вакцынацыя гэтай групы пройдзе ў спецыяльна вызначаных для гэтай мэты шпіталях.
нг