Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча атрымае каля 250 млрд. злотых з фондаў ЕС на энергетычныя змены

16.12.2020 14:42
Гэта вынік апошняй дамоўленасці, дасягнутай некалькі дзён таму на саміце ЕС у Бруселі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў наступнае дзесяцігоддзе Польшчы будзе выдзелена каля 250 млрд. злотых з фондаў ЕС на энергетычныя змены, значная частка якіх будзе накіравана на патрэбы Сілезіі. Гэта вынік, па інфармацыі кіраўніка польскага ўрада, апошняй дамоўленасці, дасягнутай некалькі дзён таму на саміце ЕС у Бруселі.

Прэмʼер-міністр нагадаў, што на справядлівую трансфармацыю энергіі было выдзелена найбольш грошай. Падчас пасяджэння Еўрапейскай рады было прынята рашэнне павялічыць сродкі ЕС з Фонду мадэрнізацыі. Гэта праграма падтрымкі дзяржаў-членаў з нізкім узроўнем даходу ў працэсе пераўтварэння клімату. Рэсурсы Фонду мадэрнізацыі паступяць, у прыватнасці, з рынку гандлю вуглякіслым газам. Прэмʼер-міністр растлумачыў, што з-за росту выдаткаў на дасягненне кліматычных мэтаў ЕС Польшча будзе атрымліваць большую долю ад продажу еўрапейскіх дазволаў на выкіды CO2.

- Мы былі вельмі зацікаўленыя ў павелічэнні фонду мадэрнізацыі, каб адпаведныя сродкі былі запісаны ў дакументах Еўрапейскага саюза на пераўтварэнні энергетычнай галіны. Гаворка ідзе пра перабудову галіны вуглездабычы такім чынам, каб людзі не страцілі працы, каб з пункту гледжання грамадства пераўтварэнні былі справядлівымі.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што на працягу наступных 7 гадоў Фонд мадэрнізацыі – у залежнасці ад коштаў на выкіды – будзе фінансаваць праекты на суму каля 20 млрд. злотых.

IAR/нг