Сейм прыняў закон аб садзейнічанні выпрацоўцы электраэнергіі ў марскіх ветраных электрастанцыях. Прагаласавалі 450 дэпутатаў: 443 былі за, 1 быў супраць, а 6 устрымаліся. Цяпер законапраект паступіць у Сенат.
Новыя правілы павінны аблегчыць выкарыстанне патэнцыялу ветраэнергетыкі на Балтыцы і аптымізаваць інвестыцыі, звязаныя з гэтым. Прадстаўнікі ведамстваў: Міністэрства па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрства дзяржаўных актываў падкрэслівалі, што гэта праект не толькі энергетычны, але і эканамічны. Марскія ветраныя электраснтаныя павінны стаць чарговых махавіком польскай гаспадаркі.
Намеснік міністра па пытаннях навакольнага асяроддзя і клімату, паўнамоцны прадстаўнік урада па аднаўляльных крыніцах энергіі Ірэнэуш Зыска, разглядаючы законапраект у другім чытанні, падкрэсліў, што марская ветраэнергетыка – вельмі важны крок на шляху будаўніцтва зялёнай энергетыкі:
-Гэта дапаможа нам знізіць узровень шкодных выкідаў нашай энергетыкі. Гэта добры закон, які патрэбны польскай энергетыцы і наагул польскай гаспадарцы.
Паводле новага закону, першая энергія з польскай ветранай электрастанцыяй павінна паступіць у канцы 2024 года. Станцыі будуць паслядоўна стварацца да 2033 года. Тэрмін эксплуатацыі адной ветравой фермы складае каля 25 гадоў, і на працягу ўсяго гэтага перыяду яны атрымаюць поўную падтрымку польскага ўрада.
iar/эж