Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў медыкаў, якія змагаліся з эпідэмія ў Італіі

17.12.2020 12:45
Лекары з Ваеннага медычнага інстытуту  ў сакавіку выехалі ў палявы шпіталь у Брэшыі, Ламбардыя - эпіцэнтр эпідэміі ў Італіі. 
.
А. Дуда падчас цырымоніі Фота: PAP/Marcin Obara

Анджэй Дуда ўручыў узнагароды некалькім медыкам з Ваеннага медычнага інстытуту і Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі, якія ўдзельнічалі ў медычнай місіі ў італьянскай Ламбардыі. Прэзідэнт Дуда падзякаваў лекарам за годную паставу ў складаны час:

-Спадарства, вы не пабаяліся паехаць у Італію, туды, дзе было найгорш. У той час, калі іншыя адтуль уцякалі. Вы паехалі туды, каб рэалізаваць «Клятву Гіпакрата», каб дапамагаць людзям, каб змагацца, як калісь нашы жаўнеры, змагацца «За нашу і вашу свабоду». Вы паехалі туды, каб вучыцца, як трэба змагацца з каранавірусам. Я вам за Гэта вельмі ўдзячны.

Лекары з Ваеннага медычнага інстытуту і Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі ў сакавіку выехалі ў палявы шпіталь у Брэшыі, Ламбардыя. Там палякі падтрымалі італьянскую службу аховы здароўя ў эпіцэнтры эпідэміі каранавіруса. Тады чалавецтва толькі пачынала асваіваць метады лячэння гэтай хваробы.

iar/эж