Пяро прэзідэнта Анджэя Дуды, залатая брошка Агаты Корнхаўзер-Дуды, футболка і кепка з подпісам маладой тэнісісткі Ігі Свёнтэк, навучальны палёт на паліцэйскім верталёце – гэтыя і іншыя падарункі можна будзе набыць на аўкцыёне ў нядзелю ў Трэцяй праграме Польскага радыё. Выручаныя грошы будуць накіраваны Фонду дапамогі ўдовам і сіротам загінуўшых паліцэйскіх.
Старшыня фонду Ірэна Заёнц расказвае, што мэта фонду – падтрымка сем'яў загінуўшых паліцэйскіх, якія пасля смерці афіцэра раптам апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі:
-Маладая сям’я застаецца сама, з малымі дзецьмі. Нашая роля – дапамагчы жанчынам выхаваць дзяцей, дапамагчы ім атрымаць адукацыю. Каб яны маглі хадзіць на дадатковыя заняткі, а маці магла за іх заплаціць. Традыцыяй з’яўляецца тое, што мы аплочваем курс на правы кіроўцаў, каб яны мелі адукацыю і кваліфікацыі.
Фонд дапамогі ўдовам і сіротам загінуўшых супрацоўнікаў паліцыі мае патрэбу ў адмысловай падтрымцы ў гэтым годзе, бо з-за пандэміі не будзе праводзіцца паліцэйскі баль, даход ад якога быў прызначаны на падтрымку фонду.
ав