Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча можа зноў сутыкнуцца з засухай у 2021 годзе

28.12.2020 14:37
Кліматолагі разлічваюць на снегапад у лютым.
.
.Tumisu/pixabay.com/CC0

Калі доўгатэрміновыя прагнозы апынуцца правільнымі, Польшча можа зноў сутыкнуцца з засухай у 2021 годзе, папярэджвае прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і кіравання воднымі рэсурсамі Гжэгаж Валіеўскі. Ён адзначае, што надвор'е ў лютым можа палепшыць сітуацыю, кліматолагі разлічваюць на снегапад:

-Прагнозы паказваюць, што студзень будзе з тэмпературай большай за норму, ападкі разнастайныя, але ў межах нормы. Люты дае надзею. Паводле кліматолагаў, тэмпература будзе ў рамках нормы, таму яны могуць быць на мінусе, а таму можа быць снег. Гэты снег нам, гідролагам, вельмі моцна патрэбны.

Гжэгаж Валіеўскі падлічыў, што ў гэтым годзе ў Польшчы была адна з самых небяспечных гідралагічных засух.

ав