Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска абвясціў, што будзе створаны фонд бяспекі. Ён выплаціць кампенсацыю, калі што-небудзь здарыцца з пацыентам пасля прышчэпкі ад каранавіруса.
Віцэ-міністр дадаў, што закон гаворыць пра адказнасць урадаў, якія закупілі вакцыны, таму «такі фонд будзе створаны».
Вальдэмар Краска выказаў перакананне, што фонд не будзе злоўжывацца. «З таго, што мы бачым, а амаль 3 мільёны людзей у свеце прышчэплены, пабочных эфектаў няма. Такім чынам, гэта фонд бяспекі на выпадак, калі што-небудзь здарыцца пасля вакцынацыі», – сказаў ён.
Паводле слоў намесніка міністра, «вакцынацыя медыкаў будзе завершана да 15 студзеня». Затым будуць прышчэплены чарговыя групы. Першай групай стануць пажылыя людзі.
«У першую чаргу мы хочам прышчапіць самых старых людзей, якія, на жаль, вельмі цяжка пакутуюць ад гэтай інфекцыі», – сказаў ён.
Міністр сказаў, што калі паявяцца новыя прэпараты, то пацыент зможа выбраць прышчэпку.
ав