Пра гэта паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык. Ён заявіў, што для прышчэпкі ад COVID-19 не патрэбнае медыцынскае страхаванне.
Госць Польскага радыё дадаў, што іншаземцы, якія маюць права знаходзіцца ў Польшчы, таксама могуць рабіць прышчэпкі:
-Усе іншаземцы, якія маюць легальнае права на прыбыванне, то бок маюць від на часовае ці сталае жыхарства, могуць зрабіць прышчэпку.
У нядзелю ў Польшчы пачалася вакцынацыя медыцынскіх работнікаў. Рэгістрацыя прышчэпак для шырокай грамадскасці пачнецца 15 студзеня.
ав