Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канцэрн Fiat Chrysler Automobiles аб'явіў аб мадэрнізацыі і пашырэнні завода ў Тыхах

29.12.2020 16:07
Праз два гады новыя мадэлі Jeep, Fiat і Alfa Romeo пакінуць завод у Тыхах.
.
.natura_photos/pixabay.com/CC0

Канцэрн Fiat Chrysler Automobiles Polska абвясціў, што будзе мадэрнізаваць і пашыраць свае заводы.

Дырэктар FCA у Польшчы Пʼетра Горлье заявіў на прэс-канферэнцыі, што дзякуючы гэтаму завод у Тыхах зможа выпускаць аўтамабілі з сучасным прывадам:

-Гэтыя тры абсалютна новыя высокатэхналагічныя мадэлі будуць заснаваны на новай канцэпцыі мабільнасці. Яны будуць пабудаваны з выкарыстаннем самых перадавых рухальных сістэм, уключаючы тэхналогію цалкам электрычнага прываду, якая стала развіваецца.

Супрацоўнікі канцэрна FCA адзначаюць, што пашырэнне завода ў Тыхах прыпадае на стагоддзе прысутнасці Fiat у Польшчы. У 1920 годзе ў Польшчы была створана польская кампанія Fiat.

ав