Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады заахвочваюць палякаў прышчэплівацца ад каранавіруса

30.12.2020 08:31
Тэрмін вакцынацыі медыкаў быў падоўжаны да 14 студзеня.
      14 .
Тэрмін вакцынацыі медыкаў быў падоўжаны да 14 студзеня. PAP/Leszek Szymański

Урад заахвочвае да вакцынацыі супраць COVID-19. Нагадваем, з нядзелі ў Польшчы пачалася вакцынацыя медыцынскіх работнікаў. Апрача іх, на пачатку прышчэпленыя будуць таксама супрацоўнікі дамоў для пажылых людзей і цэнтраў сацыяльнай дапамогі. Тэрмін вакцынацыі медыкаў быў падоўжаны да 14 студзеня.

Да вакцынацыі палякаў заахвочвае, між іншым, міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg):

- Да гэтай пары Польшча атрымала 300 тысяч вакцынаў. Гэта дае надзею на тое, што нам удасца спыніць хвалю заражэнняў і палякі змогуць вярнуцца да нармальнага жыцця.

Старшыня варшаўскіх сямейных лекараў доктар Міхал Суткоўскі (Michał Sutkowski ) не сумняваецца, што вакцына – гэта найвялікшае дасягненне ў барацьбе з каранавірусам:

- Шаноўнае спадарства, трэба прышчэплівацца. Гэта бяспечнае. Гэта адзінае рашэнне. Інакш на працягу многіх гадоў мы будзем заставацца ў складанай сітуацыі. Давайце зрабіць гэта для сябе і нашых сем’яў.

Да „нулявой групы”, то бок групы грамадзянаў, якія павінны быць прышчэпленыя ў першай чарговасці, належаць таксама людзі старэйшага ўзросту.

аз