Урад заахвочвае да вакцынацыі супраць COVID-19. Нагадваем, з нядзелі ў Польшчы пачалася вакцынацыя медыцынскіх работнікаў. Апрача іх, на пачатку прышчэпленыя будуць таксама супрацоўнікі дамоў для пажылых людзей і цэнтраў сацыяльнай дапамогі. Тэрмін вакцынацыі медыкаў быў падоўжаны да 14 студзеня.
Да вакцынацыі палякаў заахвочвае, між іншым, міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg):
- Да гэтай пары Польшча атрымала 300 тысяч вакцынаў. Гэта дае надзею на тое, што нам удасца спыніць хвалю заражэнняў і палякі змогуць вярнуцца да нармальнага жыцця.
Старшыня варшаўскіх сямейных лекараў доктар Міхал Суткоўскі (Michał Sutkowski ) не сумняваецца, што вакцына – гэта найвялікшае дасягненне ў барацьбе з каранавірусам:
- Шаноўнае спадарства, трэба прышчэплівацца. Гэта бяспечнае. Гэта адзінае рашэнне. Інакш на працягу многіх гадоў мы будзем заставацца ў складанай сітуацыі. Давайце зрабіць гэта для сябе і нашых сем’яў.
Да „нулявой групы”, то бок групы грамадзянаў, якія павінны быць прышчэпленыя ў першай чарговасці, належаць таксама людзі старэйшага ўзросту.
аз