Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць спрасціць працэдуры працаўладкавання іншаземцаў

30.12.2020 15:33
Перш за ўсё гаворка ідзе пра грамадзян краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій рыхтуе новы закон аб працаўладкаванні замежнікаў. Асабліва неабходна спрасціць працэдуры пры працаўладкаванні грамадзян краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза, кажа дырэктар Дэпартамента рынку працы Эва Фляшыньска(Ewa Flaszyńska):

 - Перш за ўсё, гэта адказ на патрэбы працадаўцаў, бо гэта менавіта яны скардзяцца на складаныя працэдуры. Мы хацелі б зрабіць гэтыя працэдуры больш простымі  і магчымымі да афармлення па інтэрнэце. Новы закон будзе створаны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, паколькі гаворка ідзе таксама пра ахову месцаў працы ў Польшчы і бяспеку нашых грамадзян.

Паводле дырэктар Эвы Фляшыньскай, важна, каб замежнікі працавалі ў тых прафесіях, якія патрэбны на польскім рынку.

Да пандэміі замежнікі з гэтак званых „трэціх” краін, то бок краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, працавалі ў асноўным у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і розных відах паслуг. Цяпер гэта можа змяніцца, улічваючы, што, напрыклад, гасцініцы і рэстараны асабліва пацярпелі ад пандэміі каранавіруса.

аз