Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

36 тысяч палякаў ужо прышчапіліся супраць каранавіруса

31.12.2020 09:32
Вакцыну Comirnaty вытворчасці кампаній Pfizer і BioNTech уводзіцца ў двух дозах з інтэрвалам не менш за 21 дзень.
  Covid-19
Вакцынацыя супраць Covid-19 у ПольшчыФота: PAP/Marcin Bielecki

36,3 тысячы чалавек былі прышчэплены ў Польшчы супраць Sars-Cov-2. Пра гэта ў чацвер, 31 снежня паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Прышчэпкі супраць каранавіруса пачаліся ў Польшчы ў нядзелю, 27 снежня. У адпаведнасці з нацыянальнай праграмай вакцынацыі супраць COVID-19 першымі вакцыну атрымліваюць работнікі сістэмы аховы здароўя.

«Учора было прышчэплена супраць COVID-19 22 тысячы медыкаў. Усяго прышчэпленых людзей станам на 18.00 гадзін – 36,3 тыс.», – паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Twitter.

Вакцыну Comirnaty вытворчасці кампаній Pfizer і BioNTech уводзіцца ў двух дозах з інтэрвалам не менш за 21 дзень.

pap/эж