Трэба ўвесці правілы, якія дазволяць больш эфектыўна кантраляваць гігантаў СМІ, асабліва сацыяльныя сеткі, лічыць намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”. Такім чынам Радаслаў Фогель (Radosław Fogiel) пракаментараваў блакаванне акаўнтаў прэзідэнта Дональда Трампа на такіх сайтах, як Twitter і Facebook.
Паводле палітыка, гэта было занадта далёкае ўмяшанне ў палітычныя пытанні. Радаслаў Фогель лічыць, што ў гэтай справе неабходна прадпрыняць адпаведныя дзеянні на міжнароднай арэне.
- Калі гаворка ідзе пра такіх гігантаў, то адна краіна не дасць сабе з імі рады. Тут трэба браць пад увагу нейкія правілы на міжнародным узроўні, напрыклад, на ўзроўні Еўрасаюза. Надоечы прэм’ер Маравецкі заявіў, што выступіць з нейкімі прапановамі на форуме ЕС.
Таксама канал YouTube прыпыніў дзейнасць акаўнта прэзідэнта ЗША тэрмінам як мінімум на сем дзён. Нагадваем, акаўнты Дональда Трампа прыпынілі таксама: Twitter, Facebook, Instagram, Snapchat і Twitch.
Паводле іх адміністратараў, Дональд Трамп падбухторваў да гвалту, які прывёў да беспарадкаў у Вашынгтоне. Прэзідэнт ЗША і яго прыхільнікі кажуць пра цэнзуру. Рашэнне сацыяльных сетак раскрытыкаваў між іншым камісар ЕС па ўнутраным рынку.
аз