Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беспрацоўе ў Польшчы дасягае 6,2 %

27.01.2021 11:27
 Такія дадзеныя адпавядаюць папярэднімі прагнозам Міністэрствам развіцця, працы і тэхналогіяў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, PopTika

Такія дадзеныя за снежань 2020 года паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. У лістападзе ўзровень беспрацоўя быў на 0,1% ніжэйшы і складаў 6,1%.

Намеснік дырэктара па даследаваннях Польскага эканамічнага інстытуту Анджэй Кубісяк лічыць, што статыстычныя дадзеныя адпавядаюць рынкавым чаканням. Адначасова эканаміст лічыць, што першы квартал 2021 года можа быць самым складаным для рынку працы:

-Мы чакаем павелічэнне беспрацоўя ў Польшчы. З аднаго боку, гэта эфект, выкліканы сезоннымі зменамі рынку – у Польшчы ўзімку заўжды павялічвалася беспрацоўе. А з іншага боку, свой негатыўны ўнёсак таксама ўклалі сацыяльныя абмежаванні і замарожванне некаторых галінаў польскай гаспадаркі.

6,2% беспрацоўя у снежні – такія дадзеныя адпавядаюць папярэднімі прагнозам Міністэрствам развіцця, працы і тэхналогіяў.

iar/эж


Нечакана добры вынік на канец году зафіксавала польская прамысловая вытворчасць

26.01.2021 18:06
Прамысловая вытворчасць у Польшчы ў снежні была на 11,2 працэнта вышэйшай, чым дакладна годам раней.

Набірае абаротаў кампанія «Працадаўца з сэрцам»

26.01.2021 18:11
Кампанія «Працадаўца з сэрцам» накіраваная на павелічэнне шанцаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі на рынку працы.