Беларуская Служба

Польскі ўрад паведаміў пра амаль 15,7 тыс новых захворванняў на COVID-19

03.03.2021 15:23
Ратунак – у вакцынацыі. Да канца канікулаў усе ахвотныя павінна быць прышчэпленыя.
Ілюстрацыйны здымакфота: PAP/EPA/Sean Gallup / POOL

Меркаваннем міністра аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага, усе жадаючыя павінны прайсці вакцынацыю ад каранавіруса да канца летніх канікулаў. Маштаб паставак вакцыны павінен значна вырасці, паколькі на рынку паявілася новая прышчэпка – ад кампаніі Johnson&Johnson. Міністр Нядзельскі адзначыў тым не менш, што тэрмін заканчэння вакцынацыі залежыць ад паставак прышчэпак ад вытворцаў.

- Вакцыны Johnson&Johnson мы павінны атрымаць каля 16 млн дозаў – столькі прапісана ў кантракце. Пастаўкі павінны пачацца ў красавіку. Мы спадзяемся, што так і будзе, хаця вытворцы ўжо не раз нас падводзілі. У сваю чаргу кампанія Pfizer абяцала, што значна павялічыць тыднёвыя пастаўкі вакцыны.

Па словах экспертаў, у Польшчы назіраецца ўжо трэцяя хваля эпідэміі COVID-19. У сераду ўрад паведаміў пра 15698 новых інфекцыяў. Памерла 309 чалавек.

ІАР/нг