За год эпідэміі каранавіруса сярэдні прырост масы цела ва ўсёй папуляцыі Польшчы склаў амаль 2 кг. У сярэднім кожны паляк стаў штодня на паўтары гадзіны больш часу праводзіць перад экранам камп'ютара або тэлевізара.
Між тым, каля 53% жанчын і 68% мужчын маюць залішнюю вагу цела, 25% палякаў хварэе на атлусценне, – вынікае з даследавання, праведзенага ў сёлета ў лютым ў рамках кампаніі «Давайце пагаворым сумленна пра атлусценне», былі апытаны 1070 палякаў.
Загадчык кафедры лячэння атлусцення, метабалічных расстройстваў і клінічнай дыеталогіі Медыцынскага універсітэту Познані прафесар Павел Багданьскі падкрэсліў, што Польшча займаем пятае месца ў свеце па колькасці дзяцей з залішняй вагой цела, польскія дзеці тлусцеюць хутчэй за ўсіх у Еўропе:
-У дзяцей і моладзі з празмернай вагой у 18 разоў павялічваецца пагроза атлусцення ў дарослым жыцці. Пандэмія спрычынілася, што яшчэ больш людзей з празмернай вагой наблізілася да мяжы атлусценне, імкліва павялічваецца колькасць палякаў, якія перакрочваюць мяжу нармальнай і празмернай вагі. У Польшчы фіксуецца вельмі кепская тэндэнцыя.
Людзі, якія пакутуюць ад атлусцення і з залішняй вагі цела, часцей хварэюць на COVID-19, а працяканне хваробы ў іх праходзіць значнай цяжэй.
iar/эж