Беларуская Служба

Цэны на электраэнергію ў Польшчы будуць расці

10.03.2021 11:16
Гэта звязана, між іншым, з выдаткамі на выкіды вуглякіслага газу.
.
.sebaonflames/pixabay.com/CC0

Цэны на электраэнергію ў Польшчы будуць расці, але не рэзка. Пра гэта расказаў упаўнаважаны польскага ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі ў Першай праграме Польскага радыё.

Ён растлумачыў, што гэта звязана, між іншым, з выдаткамі на выкіды вуглякіслага газу.

-Дазволы на выкіды вуглякіслага газу вельмі істотна ўплываюць на кошты энергіі. У бліжэйшыя гады цэны будуць расці. Гэта не будзе рэзкі рост. Мы будзем старацца, каб у прыватных дамах яны раслі ўмерана.

Пётр Наімскі сказаў, што прарыў адбудзецца каля 2030 года, што звязана з энергетычнай трансфармацыяй. «Гэта зменіць спосабы вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы, мы адыходзім ад вугалю – робім гэта паступова», – растлумачыў ён.

ав