Беларуская Служба

25 сакавіка адбудзецца канцэрт для Беларусі ў Нацыянальнай філармоніі

25.03.2021 13:01
Падчас мерапрыемства выступяць польскія і беларускія артысты.
Logo koncertu Gramy dla Białorusi
Logo koncertu "Gramy dla Białorusi"nck.pl

25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Граем для Беларусі».

Арганізатар канцэрту, Нацыянальны цэнтр культуры, шмат гадоў актыўна працуе ў карысць дыялогу польскай культуры з культурай суседніх дзяржаў. Ён падтрымлівае ідэю грамадскай салідарнасці і барацьбу жыхароў краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы за дэмакратыю і свабоду. У сувязі з сітуацыяй у Беларусі гэтая актыўнасць цяпер асабліва важная, – гаворыць дырэктар Нацыянальнага цэнтру культуры прафесар Рафал Вісьнеўскі (Rafał Wiśniewski). І адзначае, што канцэрт будуць весці на дзвюх мовах.

- Канцэрт будзе па-польску і па-беларуску. Мы паважаем нашых сяброў, калег з Беларусі і беларускае грамадства. На маю думку, гэта пазітыўны сігнал, што канцэрт на дзвюх мовах.

Падчас мерапрыемства выступяць польскія і беларускія артысты. У праграме канцэрту, акрамя твораў гурту Naviband, таксама кампазіцыі Часлава Немэна і песня «Муры». Канцэрт будзе транслявацца ў прамым эфіры па Польскім тэлебачанні, у тым ліку на канале Белсат, а таксама ў інтэрнэце.

нг

Беларусы Варшавы рыхтуюцца да Дня Волі

11.03.2021 10:03
Розныя мерапрыемствы да Дня Волі рыхтуюць адразу некалькі беларускіх і польскіх арганізацый у Варшаве.