Беларуская Служба

Польшча вынесе пытанне рэпрэсіяў супраць палякаў у Беларусі на міжнародны ўзровень

25.03.2021 09:49
Міліцыя затрымала журналіста Анджэя Пачобута,  а Генпракуратура Беларусі паведаміла, што супраць Анжэлікі Борыс ды «іншых асобаў» заведзена крымінальная справа.
.
А. ПачобутФотa: РАР/Artur Reszka

Намеснік міністра культуры Польшчы Яраслаў Селін заявіў у TVP Info, што Польшча пратэстуе супраць рэпрэсій, якія ўлады Беларусі праводзяць супраць палякаў, якія пражываюць у гэтай краіне. Палітык дадаў, што польскія ўлады будуць асвятляць справу на міжнароднай арэне:

-Уначы быў у МЗС быў выкліканы часова выконваючы абавязкі амбасадара Беларусі ў Варшаве. З ім была праведзена жорсткая размова. Самая важная зараз – вынясенне гэтага пытання на міжнародны ўзровень. Мы яшчэ са жніўня прапануем ажыццявіць «План для Беларусі». Прэм'ер Маравецкі падыме гэта пытанне на Еўрапейскай Радзе. «План для Беларусі» гэта адзін з ключавых момантаў у вырашэнні крызісу.

Учора кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс была асуджаны гродзенскім судом на 15 сутак зняволення ў сувязі з арганізацыяй свята рамеснікаў «Казюкі». Раней пад варту трапілі двое польскіх актывістаў у Берасці праз арганізацыю ў мясцовай грамадскай школе Польшчы святкавання Дня жаўнераў.

Сёння раніцай міліцыя затрымала польскага актывіста і журналіста Анджэя Пачобута. Сілавікі таксама ўвайшлі ў штаб Саюза палякаў у Гродне. Генпракуратура Беларусі паведаміла, што супраць Анжэлікі Борыс ды «іншых асобаў» заведзена крымінальная справа.

iar/эж

МЗС Польшчы выказала пратэст у сувязі з затрыманнем Анжэлікі Борыс

24.03.2021 09:40
Знешнепалітычнае ведамства заклікала вызваліць Анжэліку Борыс і спыніць «арбітральны пераслед польскай меншасці ў Беларусі».

«...Беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі...»

24.03.2021 16:08
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Польшчы асудзіў затрыманне Анжэлікі Борыс

24.03.2021 17:01
«ЗША разам з Польшчай і іншымі саюзнікамі выказваюць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія патрабуюць дэмакратычных перамен».

Рэжым пачаў маштабныя рэпрэсіі супраць польскіх ініцыятыў у Беларусі

25.03.2021 09:12
Лукашэнкаўская пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі ды іншых асобаў.