Каталікі Іерусаліма першымі ў свеце адзначаюць Вялікдзень. Світанкам у Храме Гроба Гасподняга пачалася самая важная літургія года, якая з'яўляецца фармальным пачаткам святаў. У Польшчы і Беларусі гэтая служба праводзіцца ў суботу ўвечары.
Храме Гроба Гасподняга – самая важная для Хрысціян царква ў свеце. У святкаванні Вялікадня сёлета прымаюць удзел святары, якія служаць на Святой Зямлі, а таксама невялікая група мясцовых вернікаў. Замежных турыстаў няма з прычыны эпідэмічных абмежаванняў.
Удзел мясцовых свецкіх у літургіі стаў магчымым дзякуючы вакцынацыі ў Ізраілі больш за паловы насельніцтва. Пра гэта кажа ксёндз Лукаш Папко, які служыць у Ерусаліме:
-Усё праходзіць без вялікіх праблем. Храмы адкрыты. Цікава, што сёлета больш актыўна Вялікдзень святкуюць мясцовыя. Раней ім было цяжка знайсці адзін аднаго ў перапоўненых замежнымі турыстамі храмах.
Урачыстае набажэнства, якое пачынаецца на Вялікдзень, у ерусалімскай Храме Гроба Гасподняга здзяйсняецца ўжо ў суботу раніцай, бо адмініструюць царквой адразу чатыры розныя адгалінаванні хрысціянства. Шмат гадоў таму яны прызначылі вызначаныя гадзіны для здзяйснення імшы, каб не перашкаджаць адзін аднаму ў малітве.
iar/эж