Прэзідэнт Анджэй Дуда ўшанаваў памяць медыцынскіх работнікаў, якія памерлі падчас пандэміі COVID-19 у краіне.PAP/Albert Zawada
Падчас цырымоніі, якая адбылася перад Прэзідэнцкім паляцам у Варшаве кіраўнік польскай дзяржавы ўшанаваў памяць медыцынскіх работнікаў, якія памерлі падчас барацьбы з пандэміяй COVID-19 у краіне.
Мерапрыемства прайшло з нагоды Сусветнага дня аховы здароўя і Дня работнікаў аховы здароўя. Сцяг перад сядзібай прэзідэнта быў прыспушчаны да паловы мачты. Гэта сімвал самай высокай пашаны, якую краіна аддае памерлым грамадзянам.
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас цырымоніі заявіў, што памерлыя медыцынскія работнікі пакінулі свет, дапамагаць іншым.
Падчас пандэміі каранавіруса ў Польшчы памерлі 339 медыцынскіх работнікаў.
аз