Гісторык, прафесар Веслаў Высоцкі сказаў Польскаму радыё, што нельга гаварыць пра смаленскую катастрофу, не памятаючы пра катынскую разню. Адзінаццаць гадоў таму ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі і яго жонка.
Польская дэлегацыя вылецела ў Смаленск, каб ушанаваць памяць польскіх ваеннапалонных, забітых супрацоўнікамі НКУС, узятых у палон пасля нападу Савецкага Саюза на Польшчу ў 1939 годзе.
Прафесар Веслаў Высоцкі нагадаў, што ўдзельнікі дэлегацыі выканалі вялікі абавязак перад нявінна пацярпелымі ахвярамі СССР.
Прафесар падкрэсліў, што катынскую разню і смаленскую катастрофу звязвае негатыўнае стаўленне Расійскай Федэрацыі, звязанае з нежаданнем раскрываць праўду пра абедзве трагедыі.
У Смаленскай катастрофе 10 красавіка 2010 года, апроч прэзідэнцкай пары, загінулі апошні прэзідэнт у эміграцыі Рышард Качароўскі, камандаванне Войска Польскага, прадстаўнікі парламента, дзяржаўных устаноў, ветэраны барацьбы за незалежнасць і сваякі забітых у 1940 годзе.
IAR/юл